Тканкавы эквівалент скуры
Дадзены біямедыцынскія клеткавы прадукт уяўляе сабой шматкампанентную тканеінжынерную канструкцыю, створаную па аналогіі са структурай скуры чалавека.
Тканкавы эквівалент скуры (ТЭК) прызначаны для аднаўлення скурнага покрыва ў пацярпелых з шырокімі і глыбокімі апёкамі, а таксама ў пацыентаў з трафічнымі язвамі, пролежнямі і іншымі відамі хранічных ран.
У аснове дэрмальнага кампанента – трохмерная біядэградуемая калагенавая матрыца, неабходная для міграцыі клетак, якая змяшчае папластова размешчаныя фібрабласты і кератынацыты. Канчатковая лячэбная форма ТЭК фармуецца непасрэдна на ране.
Лакальная трансплантацыя ТЭК дазваляе стварыць на раневой паверхні высокую пачатковую канцэнтрацыю функцыянальна актыўных клетак. ТЭК забяспечвае сінтэз цытакінаў і кампанентаў міжклеткавага матрікса, стымулюе васкулярызацыю раны, праліферацыю і дыферэнцыяванне ўласных клетак скуры пацыента. Фібрабласты і кератынацыты ў складзе ТЭК ўдзельнічаюць у фарміраванні паўнавартаснага скурнага покрыва.