У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі з 2004 года праводзяцца сістэмныя даследаванні ствалавых клетак. На падставе назапашанага вопыту і сусветных тэндэнцый у развіцці клеткавых тэхналогій у Інстытуце ў 2010 г. створана вытворчая база для атрымання стандартызаваных клеткавых трансплантатаў з высокімі функцыянальнымі характарыстыкамі, і арганізавана вытворчасць біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў (БМКП), якая адпавядае міжнародным стандартам GMP.
Біямедыцынскія клеткавыя прадукты - перасадачны матэрыял, атрыманы на аснове клетак чалавека, за выключэннем эмбрыянальных, фетальныя і гемапаэтычных ствалавых клетак, генетычна мадыфікаваных клетак чалавека.