Прэпараты для сельскай гаспадаркі
1. ІМУНАМАДЭЛЮЮЧЫЯ ПРЭПАРАТЫ (ІМУНАКТ-ГК, ІМУНАКТ-СК, ІМУНАКТ-АМК).
Прызначаны для апрысквання вегетыруючых раслін збожжавых, агароднінных і технічных культур.
Склад: водны раствор палімеру ВРП-3 і адзін з імунамадэлюючых агентаў (саліцылавая кіслата, β-1,3-глюкан, β-амінамасляная кіслата).
Выкарыстанне прэпаратаў спрыяе развіццю набытай устойлівасці раслін праз індукцыю першасных ахоўных рэакцый, змяненне эндагеннага гарманальнага балансу і актывацыю сінтэза ахоўных бялкоў. Забяспечваюць высокую эфектыўнасць аховы раслін, павышэнне выхаду таварнай прадукцыі, экалагічную бяспеку вытворчасці.
2. АХОЎНА-СТЫМУЛЮЮЧЫЯ САСТАВЫ ДЛЯ АПРАЦОЎКІ НАСЕННЯ
Прызначаны для перадпасяўной апрацоўкі насення збожжавых і тэхнічных культур. Добра сумяшчальныя з базавымі тэхналогіямі аховы раслін.
Склад: палімеры, рэгулятары росту, мікраэлементы і сродкі аховы раслін.
Выклікаюць стартавы эфект, які аптымізуе структурна-функцыянальны стан праростка і пралангіруецца на ўсе стадыі антагенэзу раслін.
Забяспечвае павышэнне ўраджайнасцi да 4-6 ц / г, павышэнне якасці ўраджаю, зніжэнне хімічнай нагрузкі на навакольнае асяроддзе, скарачэнне страт прэпаратаў пры апрацоўцы і транспарціроўцы насення.
3. ПЛЕНКА-УТВАРАЛЬНЫЯ САСТАВЫ ДЛЯ ЎКАРАНЕННЯ ЧАРАНКОЎ
Прызначаны для аптымізацыі працэсу ўкаранення чаранкоў пладовых і дэкаратыўных культур. Добра сумяшчальныя з базавымі тэхналогіямі размнажэння пасадкавага матэрыялу.
Склад: палімеры, рэгулятары росту, мікраэлементы і сродкі аховы раслін.
Забяспечваюць паскарэнне фарміравання парасткаў і каранёвай сістэмы ў чаранкоў, павышэнне колькасці ўкаранённага матэрыялу на 30-50%, зніжэнне страт прэпаратаў у працэсе апрацоўкі.