КЛЕТКАВАЯ ТЭРАПІЯ
Клеткавая тэрапія захворванняў суставаў
Клеткавая тэрапія захворванняў і пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата заснавана на ўжыванні біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў (БМКП). У якасці клеткавай кампаненты мы выкарыстоўваем аўталагічныя (г.зн. ўласныя) мезенхімальных ствалавыя клеткі (МСК), выдзеленыя з тлушчавай тканіны самаго пацыента і культываваныя у лабараторных умовах да неабходнай колькасці. Гэтыя ствалавыя клеткі, валодаючы высокім дыферэнцыровачным і праліфератыўным патэнцыялам, здольныя да хондрагенезу і з’яўляюцца натуральнымі кандыдатамі на ўдзел у аднаўленні пашкоджанай храстковай тканіны сустава.
Спецыялістамі аддзялення адпрацаваны алгарытм правядзення гэтай інавацыйнай лячэбнай тэхналогіі – ад першаснага абследавання пацыента і атрымання біяматэрыялу (тлушчавай тканіны) да выканання унутрысустаўной клеткавай трансплантацыі пад ультрагукавым кантролем. Курс клеткавай тэрапіі астэаартозу буйных суставаў (тазасцегнавага, каленнага, плечавага) уключае некалькі трансплантацый з інтэрвалам у 10 – 14 дзён.
Клінічным вынікам клеткавай тэрапіі астэаартозу з’яўляецца купіраванне болевага сіндрому (як правіла, на працягу 2 – 3 тыдняў), паляпшэнне функцыянальных магчымасцяў суставу, запаволенне прагрэсавання артрозу. Выяўленасць і працягласць рэгенератыўнага эфекту вызначаюцца ступенню паразы сустава. На аснове сусветнага вопыту можна прагназаваць ўстойлівае паляпшэнне на працягу 3-5 гадоў, і магчымасць адкласці эндапратэзаванне сустава на нявызначаны тэрмін.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на прыём да спецыялістаў можна па наступных нумарах тэлефона:
+375 17 378 18 21
+375 44 574 18 21 (viber, telegram)
e-mail: 2841821@mail.ru