ІМУНАТЭРАПІЯ
Клетачная імунатэрапія анказахворванняў
Многія пухліны ўстойлівыя да хіміяпрэпаратаў і здольныя інактывіраваць імунны адказ арганізму, ствараючы пагрозу рэцыдыву і прагрэсавання хваробы. Актывацыяўласнай імуннай сістэмы пацыента пры правядзенні клетачнай імунатэрапіі з’яўляецца эфектыўным дадатковым спосабам барацьбы з анкахваробами, дазваляе павялічыць безрэцыдыщны перыяд і рэгуляваць тэрміны наступных ліній хіміятэрапіі.
Галоўную задачу па актывацыі проціпухліннага імунітэту выконваюць уласныя дэндрытныя клеткі пацыента, якія з’яўляюцца спецыялізаванымі і найбольш магутнымі антыген-прэзентуючымі клеткамі нашага арганізму і здольныя ініцыяваць накіраваны імунны адказ у дачыненні да канкрэтнай пухліны.
Біяматэрыялам для вытворчасці дэндрытных клетак служыць вянозная кроў (аб’ём каля 50 мл). У якасці антыгеннага матэрыялу для стварэння біямедыцынская клетачнага прадукта (БМКП) на аснове дэндрытных клетак выкарыстоўваюцца індывідуальныя натыўныя пухлінныя антыгены (лізаты пухліны), а таксама сінтэтычныя стандартызаваныя пухліна-асацыяваныя антыгены (ПАА).
Клінічны эфект імунатэрапіі дэндрытнымі клеткамі выяўляецца стабілізацыяй пухліннага працэсу (у 40 – 50% выпадкаў), часам з частковым або поўным яго рэгрэсам (5 – 15%), і можа працягвацца ў сярэднім ад 3 месяцаў да года. Максімальны клінічны эфект можна чакаць пры курсавым увядзенні БМКП на аснове дэндрытных клетак у адзювантным рэжыме пасля выдалення першаснага агменю (пасля аперацыі) з мэтай прафілактыкі рэцыдыву пухліны і знішчэння нябачных мікраметастазаў.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на прыём да спецыялістаў можна па наступных нумарах тэлефона:
+375 17 378 18 21
+375 44 574 18 21 (viber, telegram)
e-mail: med@ibce.by