Манацытарныя дэндрытныя клеткі
Дендрытныя клеткі (ДК) чалавека ўяўляюць сабой спецыялізаваныя і найбольш магутныя антыгенпрызентуючыя клетки, якія граюць найважную ролю ў рэгуляцыі прыроджанага і набытага імуннага адказу.
Біямедыцынскія клетачныя прадукты (БМКП) на аснове монацытарных дэндрытных клетак, прызначаныя для лячэння рака, змяшчаюць спелыя дэндрытныя клеткі, прайміраваныя антыгенам адпаведнай пухліны. Галоўнай задачай ДК з’яўляецца актывацыя імунітэту ў дачыненні да пухліны пацыента.
Біялагічнай крыніцай для вытворчасці проціпухлінных БМКП служыць перыферычная кроў пацыента. У якасці антыгеннага матэрыялу выкарыстоўваюцца індывідуальныя пухлінныя антыгены (так званыя лізаты пухліны) і (або) сінтэтычныя стандартызаваныя пухліна-асацыяваныя антыгены (ПАА).
Асноўнай перавагай процівапухлінных БМКП з’яўляецца магчымасць індукцыі імуннага адказу на слабыя пухлінныя антыгены, не распазнаныя раней імуннай сістэмай пацыента.
Клінічны эфект аднаго курсу імунатэрапіі выяўляецца стабілізацыяй пухліннага працэсу (у 40 – 50% выпадкаў), часам з частковым або поўным яго рэгрэсам (5 – 15%), і можа працягвацца ў сярэднім ад 3 месяцаў да года. Максімальны клінічны эфект такога лячэння можна чакаць пры постаянным яго проавядзенні ў адзювантным рэжыме пасля выдалення першаснага агменю (хірургічнай аперацыі) з мэтай прафілактыкі рэцыдыву пухліны і знішчэння нябачных мікраметастазаў