Фібрабласты скуры чалавека
Фібрабласты ўяўляюць сабой асноўны клеткавы кампанент скуры, які забяспечвае яе гамеастаз і морфафункцыянальную арганізацыю. Сёння гэта найбольш вывучаемыя клеткі, складаючыя галоўнае звяно ў біялогіі скуры. Яны выконваюць цэлы шэраг разнастайных і складаных функцый: кантралююць склад і структуру пазаклеткавага матрыксу дермы (калагена, эласціна, пратэагліканаў і структурных глікапратэінаў), забяспечваючы яго ремадэліраванне і абнаўленне, а таксама падтрымліваюць фізіялагічны непарушальны стан усіх слаёў скуры.
Біямедыцынскі клеткавы прадукт (БМКП) на аснове культываваных фібрабластаў дэрмы ўжываецца для лячэння хранічных працягла незагойных ран і трафічных язваў, а таксама для карэкцыі атрафічных рубцовых і ўзроставых змен скуры. Біялагічнай крыніцай для вытворчасці БМКП служыць біяптат здаровага ўчастку скуры памерам каля 3 – 5 мм.
Лакальная трансплантацыя культываваных дэрмальных фібрабластаў пры глыбокіх дэфектах скуры дазваляе папоўніць страчаную падчас хранічнага раневога працэсу папуляцыю гэтых клетак за кошт маладых і функцыянальна-актыўных фібрабластаў, якія пачынаюць сінтэзаваць пазаклеткавы матрікс, цітакіны і хемакіны, мабілізуюць імунныя клеткі і прыкладаюць фізічныя сілы для рэпарацый тканін. Стымуляцыя ангіягенеза ўяўляецца ключавым фактарам для гаення язваў, якія ўтварыліся на фоне парушэння мікрацыркуляцыі.
Клеткавая тэрапія атрафічных і ўзроставых змен скуры дазваляе запусціць натуральныя працэсы рэмадэліравання мікраструктуры дермы. Пасля трансплантацыі культываваныя дэрмальныя фібрабласты паўнавартасна інтэгруюцца ў дэрму, на доўгі час захоўваючы сваю біясінтэтычную актыўнасць. У выніку павелічэння сінтэзу ўласнага калагену і аднаўлення мікрацыркуляцыі назіраецца мадыфікацыя архітэктуры дэрмы, павышэнне ўтрымання ў ёй калагенавых валокнаў, узмацненне гідратацыі скуры, павелічэнне яе шчыльнасці і таўшчыні.