ДПНД «Біятэхналогіі-2»
Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў “Біятэхналогіі-2" на 2021-2025 гады, зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2020 № 438.
Дзяржаўныя заказчыкі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навуковы кіраўнік праграмы: акадэмік Кільчэўскі А.У.
Асноўныя мэты праграмы:
- атрыманне новых навуковых ведаў у галіне геномікі, пратэомікі, метагеномікі, метабаломікі, клетачнай біялогіі і мікрабіялогіі;
- развіццё работ па біяінфарматычным аналізе вялікіх геномных даных і сістэмнай біялогіі;
- селекцыя і канструяванне штамаў мікраарганізмаў – суперпрадуцэнтаў біялагічна актыўных метабалітаў і рэкамбінантных бялкоў;
- распрацоўка навуковых асноў стварэння біятэхналогій VI тэхналагічнага ўкладу для розных галін народнай гаспадаркі, біялагічных прэпаратаў медыцынскага, ветэрынарнага, сельскагаспадарчага, харчовага, энергетычнага прызначэння, запатрабаваных эканомікай краіны, новых тэрапеўтычна актыўных біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў;
- стварэнне новых перспектыўных форм і ліній раслін і жывёл, якія характарызуюцца высокай устойлівасцю, прадуктыўнасцю і якасцю;
- распрацоўка падыходаў комплекснага выкарыстання аднаўляльнай сыравіны і адходаў з атрыманнем гаспадарча каштоўных прадуктаў.
Задачы праграмы:
- атрыманне новых навуковых ведаў у галіне геномных і постгеномных даследаванняў раслін, жывёл і чалавека, накіраваных на выяўленне структуры, механізмаў фарміравання, функцыянавання і ўзаемадзеяння складаных генетычных сістэм; развіццё работ па сістэмнай біялогіі з прымяненнем тэхналогіі геномнага рэдагавання CRISPRCas, а таксама па біяінфарматычным аналізе вялікіх геномных даных як фундаментальнай і метадычнай асновы найноўшых геномных біятэхналогій для сельскай гаспадаркі, медыцыны, спорту, аховы навакольнага асяроддзя;
- атрыманне новых ведаў у галіне фізіялогіі, біяхіміі і геномікі мікраарганізмаў; селекцыя і канструяванне штамаў – суперпрадуцэнтаў біялагічна актыўных злучэнняў; распрацоўка навуковых асноў накіраванага біясінтэзу мэтавых метабалітаў, стварэнне біятэхналогій VI тэхналагічнага ўкладу і мікробных прэпаратаў з палепшанымі спажывецкімі ўласцівасцямі для розных галін эканомікі; мікробная канверсія аднаўляльнай сыравіны і адходаў вытворчасці ў гаспадарча каштоўныя прадукты;
- атрыманне новых ведаў у галіне малекулярнай і клетачнай біялогіі, цыталогіі, біяфізікі і імуналогіі для стварэння навукаёмістых тэхналогій і вытворчасці біятэхналагічных прадуктаў з прымяненнем дасягненняў сучаснай навукі ў інтарэсах медыцыны, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Праграма складаецца з 3 падпраграм:
– “Малекулярныя і клеткавыя біятэхналогіі-2" – навуковы кіраўнік к.м.н., дацэнт Ганчароў А.Я.
Галаўная арганізацыя па падпраграме – Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
– “Геноміка, эпігеноміка, біяінфарматыка" – навуковы кіраўнік член-карэспандэнт, д.с-г.н., прафесар Шэйко Р.І.
Галаўная арганізацыя па падпраграме – Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
– “Мікробныя біятэхналогіі-2" – навуковы кіраўнік акадэмік, д.б.н., прафесар Каламіец Э.І.
Галаўная арганізацыя па падпраграме – Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
У 2022 годзе ў рамках ДПНД “Біятэхналогіі-2" выконвалася 31 заданне/40 НДП, у тым ліку 1 заданне па навукова-арганізацыйным суправаджэнні (сумесна НАН Беларусі і Мінестэрства адукацыі). З іх НАН Беларусі – 19 заданняў/40 НДП, Мінадукацыя – 11 заданняў/22 НДП, Міністэрства аховы здароўя – 9 заданняў/9 НДП.
У 2022 г. у выкананні заданняў падпраграмы “Малекулярныя і клеткавыя тэхналогіі-2" удзельнічалі 11 арганізацый-выканаўцаў, у тым ліку:
НАН Беларусі: Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі;
Міністэрства адукацыі: БДУ, ГДУ, НДІ ФХП БДУ, ПалесДУ;
Міністэрства аховы здароўя: РНПЦ АІМР, РНПЦ ДОГІ, РНПЦ ЭМ, БДМУ, РНПЦ ТМБ.