Навуковае суправаджэнне праграм
Дзейнасць Інстытута накіравана на навуковае суправаджэнне біятэхналагічнай галіны, якая фарміруецца ў Рэспубліцы Беларусь.
У якасці галаўной арганізацыі Інстытут каардынуе выкананне і навукова-арганізацыйнае суправаджэнне праграм і раздзелаў праграм, значных для развіцця біятэхналагічнага сектара эканомікі краіны:
Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Біятэхналогіі» на 2016-2020 гады;
Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016-2020 гады падпраграмы «Інавацыйныя біятэхналогіі-2020» раздзел «Малекулярныя і клетачныя біятэхналогіі».