Напрамкі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў
У вобласці медыцынскіх біятэхналогій
1. Генная інжынерыя
распрацоўка інавацыйных біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў на аснове генна-мадыфікаваных клетак
2. Імуналогія і алергалогія
распрацоўка новых метадаў лячэння і дыягностыкі алергічных захворванняў і імунных дысфункцый
3. Інавацыйныя вакцыны
распрацоўка прататыпаў айчынных ДНК і РНК вакцын для прафілактыкі вірусных захворванняў
4. Новыя падыходы да дыягностыкі
распрацоўка новых тэхналогій ранней дыягностыкі захворванняў і метадаў персаналізаванай медыцыны, накіраваных на павышэнне якасці жыцця чалавека
5. Рэдактаванне генома
саматычных, індуцыраваных плюрыпатэнтных ствалавых клетак, якія дазволяць лячыць захворванні, у тым ліку арфанныя, генетычныя
6. Сінтэтычны морфагенез
уключаючы інжынірынг тканін і органаў
У вобласці біяінфармацыйных тэхналогій
1. Структурна-абгрунтаванае канструяванне лекавых сродкаў новага пакалення, распрацоўка інавацыйных таргетных процівапухлінных і процівавірусных лекавых сродкаў метадамі структурнай біяінфарматыкі.
2. Сінтэз таргетных лекавых прэпаратаў і іх тэставанне ва ўмовах in vitro.
У вобласці нанатэрапіі і персаніфікаванай нанамедыцыны
1. Распрацоўка сродкаў адраснай дастаўкі лячэбных прэпаратаў новага пакалення з выкарыстаннем нанаматэрыялаў
2. Распрацоўка біялагічных наначыпаў для дыягностыкі захворванняў.
3. Даследаванне біясумяшчальных нанаматэрыялаў шырокага спектру дзеяння для стварэння біямедыцынскіх клетачных прадуктаў, штучных органаў, прынцыпова новых матэрыялаў з антымікробнай, супрацьвіруснай і супрацьзапаленчай актыўнасцю.
Дзеяльнасць Цэнтра эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі
1. Культываванне вірусаў
распрацоўка новых метадаў культывавання вірусаў чалавека для стварэння сродкаў дыягностыкі, медыцынскай прафілактыкі і лячэння вірусных захворванняў.
2. Стварэнне прататыпаў вакцыны
супраць грыпу (інактывіраваная і рэкамбінантная)
супраць афрыканскай чумы свіней (вектарная)
супраць туберкулёзу лёгкіх (лячэбная на аснове донарскіх дэндрытных клетак)
інавацыйныя прэпараты супраць грыпу