Важнейшыя вынікі ў гісторыі Інстытута
У галіне фотабіялогіі і біяфізікі

Вылучана і абгрунтавана канцэпцыя цэнтраў біясінтэзу хларафілу. Даказана метабалічная гетэрагеннасць хларафілу ў расліне. Выяўлена, што абнаўленне малекул хларафілу праходзіць на працягу ўсяго жыцця зялёнага ліста. Устаноўлена магчымасць узаемаператварэння хларафілу а і b. Выяўлена спалучэнне біясінтэзу хларафілу з хларафіл-бялковымі комплексамі фотасінтэтычнага апарату. Паказана, што рэгуляцыя біясінтэзу хларафілу ажыццяўляецца па прынцыпе адмоўнай зваротнай сувязі

Распрацавана канцэпцыя аб незалежным функцыянаванні, фізічным падзеле, удзеле розных ізаэнзімаў і розных механізмаў кантролю сістэм сінтэзу хларафілу і гема ў хларапластах раслін, пачынаючы ад утварэння 5-аміналевулінавай кіслаты (АЛК)

Паказана прынцыповая магчымасць выкарыстання сістэмы біясінтэзу хларафілу ў якасці мішэні гербіцыдаў новага пакалення - фотадынамічных гербіцыдаў. Распрацаваны тэарэтычныя асновы стварэння фотадынамічных гербіцыдаў, створаны новыя кампазіцыі гэтых злучэнняў і тэхналогіі іх прымянення ў практыцы сельскай гаспадаркі

Устаноўлены заканамернасці біялагічнага дзеяння абіятычных і біятычных фактараў навакольнага асяроддзя на ўзроўні мембранных і ўнутрыклеткавых структур жывёльных і раслінных клетак. У вобласці зрокавай рэцэпцыі даследаваны фотарэгуляторныя рэакцыі ў фотарэцэпторных клетках, структурная дынаміка пігмента радапсіна і мембран сятчаткі. У галіне фотарэцэпцыі раслін распрацавана арыгінальная методыка выдзялення фотарэцэптара фитохрома. Паказана роля ў ланцугу трасдукціі фітахромнага, фітагармальнанага і стрэсавых сігналаў такіх інтермедіятаў, як іёны Са2+, цыклічныя монануклеатыды, прадукты актыўнасці фосфаіназітыд-залежнай фосфаліпазы С, фосфаліпазы D, аксіду азоту. Паказаны ўдзел кальцыевай, фосфаліпіднай, NO-сінтазнай сігнальных сістэм у развіцці адказу расліны на тэмпературны, механічны і акісляльны стрэс

Укаранёны геннаінжынерныя падыходы для вывучэння біяфізічных і малекулярна-біялагічных працэсаў у клетках раслін і жывёл. Створаны трансгенныя расліны, якія сінтэзуюць фізіялагічна актыўныя рэчывы (антымікробныя пептыды, АЛК-сінтазу і курыны альфа-інтэрферон) і трансгенныя расліны, у якіх падаўлена экспрэсія генаў (расліны бульбы і тытуню з канструкцыяй для інгібіравання фосфолипазы С і фітахрома). Кланаваны гены рэгуляторных бялкоў сятчаткі і лімфацытаў чалавека

Даказаны удзел протахларафілід-аксідарэдуктазы (ПАР) у біясінтэзе хларафіла ў зялёных раслінах. Выяўлена гетэрагеннасць лакалізацыі внутрыпластыднай ПАР: фермент знойдзены ў пластыднай абалонцы і на вонкавым боку тілакоідаў гран. Паказана, што ПАР стабільна толькі ў комплексе з ферментамі сістэмы біясінтэзу хларафілу. Выяўлена дынамічнасць сістэмы ўнутраных мембран этыяпластаў і паказана важная структурная роля караціноідаў віёлааксантынавага цыклу ў працэсе агрэгацыі-дезагрэгацыі комплексаў протахларафіліда з бялкамі

Устаноўлена залежнасць эфектыўнасці стрэсавых уздзеянняў (гіпертэрмія, абязводжванне) на структуру і функцыі ўнутрыпластыдных мембран збожжа ад стадый біягенэза хларапластаў і ключавая роля фотасінтэтычнага апарата ў абароне раслін ва ўмовах стрэсу. Выяўлена, што святло нізкай інтэнсіўнасці аказвае стабілізуючае дзеянне на структурна-функцыянальны стан фотасінтэтычных мембран збожжа пры гіпертэрміі і з'ява перакрыжаванай адаптацыі апарату фотасінтэзу пры паслядоўным дзеянні гіпертэрміі і святла высокай інтэнсіўнасці

Абгрунтавана канцэпцыя павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін збожжа на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану фотасінтэтычнага апарату генетычнымі і агратэхнічнымі метадамі. Канцэпцыя спрыяе рэалізацыі патэнцыялу прадуктыўнасці сучасных гатункаў збожжавых культур ва ўмовах зменлівасці знешняго асяроддзя
У вобласці клетачнай, мембраннай і малекулярнай біяфізікі

Пастуліравана цвердакаркасная, вадкамазаічная мадэль біямембран, створана і абгрунтавана канцэпцыя аб напружаным метастабільным стане біямембран і яго ролі ў рэгуляцыі біяхімічных і фізіялагічных працэсаў

Створаны асновы мембраннай азонабіялогіі. Распрацаваны новыя тэхналогіі лакальнага асэптавання пітной вады і захоўвання плодаагародніннай прадукцыі, а таксама эфектыўная біятэхналогія атрымання АТФ і іншых фізіялагічна актыўных рэчываў з дражджавой біямасы з выкарыстаннем азону

Устаноўлены фізіка-хімічныя фактары атрымання наналіпасамальных формаў злучэнняў гідрафобнай прыроды. Распрацаваны тэхналогіі атрымання эфектыўных ліпасамальных формаў лекавых прэпаратаў: супрацьтуберкулёзнага антыбіётыку для інгаляцый, супрацьвірусных прэпаратаў, цытастатыкаў, вітамінавага прэпарату з падвышанай біядаступнасцю (ліпасамальнага β-каратыну) і тлушчакіслотнаму комплексу "Біен" (аналага лёгачнага сурфактанту)

Устаноўлены малекулярныя і мембранныя механізмы нейратрасміссіі ў норме і пры розных паталогіях. Выяўлены малекулярныя механізмы пашкоджання сінапсаў пры гіпаглікеміі

Пры Інстытуце створаны Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клеткавыя тэхналогіі»

Устаноўлена, што індуцыруемы фізіка-хімічнымі фактарамі акісляльны стрэс ў клетках крыві чалавека суправаджаецца змяненнем мікравязкасці ліпіднага біслою і структурнай мадыфікацыяй перыферычных і інтэгральных мембранных бялкоў, а таксама інгібіраваннем актыўнасці мембраназвязанных ферментаў і марфалагічнымі трансфармацыямі клетак. Выяўлена роля акісляльнага стрэсу ў развіцці шэрагу захворванняў і пры паталогіі цяжарнасці
Вызначаны малекулярна-мембранныя механізмы дзеяння таксічных і патэнцыйна таксічных мікраэлементаў (свінец, цынк, алюміній, селен і інш.). Паказана, што таксічныя мікраэлементы пашкоджваюць мембраны клетак крыві дзяцей пры канцэнтрацыях, на парадак ніжэй гранічна дапушчальных. Выяўлена ўзмацненне экспрэсіі бялкоў, асацыіраваных з лекавай устойлівасцю, у клетках пры наяўнасці ў арганізме таксічных мікраэлементаў
Вывучана прырода ўласнай і зондавай люмінесцэнцыі клетак, біяптатаў тканін і біялагічных вадкасцяў (плазмы крыві, амніатычнай і сінавіяльнай вадкасцяў, кандэнсату выдыханага паветра) у норме і пры паталогіі і распрацаваны шэраг спосабаў фотадыягностыкі захворванняў чалавека
Вызначаны малекулярна-мембранныя механізмы дзеяння таксічных і патэнцыйна таксічных мікраэлементаў (свінец, цынк, алюміній, селен і інш.). Паказана, што таксічныя мікраэлементы пашкоджваюць мембраны клетак крыві дзяцей пры канцэнтрацыях, на парадак ніжэй гранічна дапушчальных. Выяўлена ўзмацненне экспрэсіі бялкоў, асацыіраваных з лекавай устойлівасцю, у клетках пры наяўнасці ў арганізме таксічных мікраэлементаў
Вывучана прырода ўласнай і зондавай люмінесцэнцыі клетак, біяптатаў тканін і біялагічных вадкасцяў (плазмы крыві, амніатычнай і сінавіяльнай вадкасцяў, кандэнсату выдыханага паветра) у норме і пры паталогіі і распрацаваны шэраг спосабаў фотадыягностыкі захворванняў чалавека

Усталяваны новы біяфізічны механізм рэгуляцыі актыўнасці пратэёму ў норме і пры паталогіі, які рэалізоўваецца шляхам пераўтварэнняў структурна-дынамічнага стану бялкоў на фоне адноснай сталасці іх складу. Прапанавана флуктацыйная мадэль фермент-субстратных узаемадзеянняў.
Распрацаваны новы метад вывучэння павольнай (мілісекунднай) унутрымалекулярнай дынамікі структуры мембранных бялкоў in situ. Метад заснаваны на рэгістрацыі кінэтычных параметраў трыптафанавай фасфарэсцэнцыі пры пакаёвай тэмпературы бялкоў
Распрацаваны новы метад вывучэння павольнай (мілісекунднай) унутрымалекулярнай дынамікі структуры мембранных бялкоў in situ. Метад заснаваны на рэгістрацыі кінэтычных параметраў трыптафанавай фасфарэсцэнцыі пры пакаёвай тэмпературы бялкоў