Найважнейшыя вынікі за апошнія 5 гадоў
У галіне сельскай гаспадаркі
Знойдзены індукаваны дзеяннем 5-аміналевулінавай кіслаты сінтэз найважнейшых прыродных антыаксідантаў антацыянаў ў раслінах азімага рапсу, што стварае перспектывы яго выкарыстання ў якасці новай альтэрнатыўнай сыравіннай крыніцы антацыянаў для патрэб харчовай і фармакалагічнай галін прамысловасці
Створана біятэхналагічная калекцыя гаспадарча карысных водарасцяў. Распрацавана безадходная і мала затратная тэхналогія атрымання біялагічна актыўнай кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў (завісі хларэлы) да рацыёнаў кармлення сельскагаспадарчых жывёл і птушкі
Паказана прынцыповая магчымасць выкарыстання фотасэнсібілізатара бенгальскага ружовага ў якасці эфектыўнага індуктара назапашвання астаксантыну ў клетках Haematococcus pluvialis
Высвятляюцца малекулярна-мембранныя механізмы рэакцыі ў адказ раслін яравога ячменю пры спалучаным дзеянні гіпертэрміі і патагена Вipolaris sorokinianа (Sacc.) Shoem. - ўзбуджальніка шырока распаўсюджанага захворвання цёмна-бурай плямістасцю. Навукова абгрунтаваны метад тэставання фітапатагеннага заражэння яравога ячменю Bipolaris sorokinianа (Sacc.) Shoem. з выкарыстаннем паказчыкаў акісляльнага стрэсу, што істотна спрашчае працэдуру дыягностыкі захворвання
Тэарэтычна абгрунтавана і эксперыментальна пацверджана магчымасць метабалічнай рэгуляцыі сінтэзу антацыянаў у тканінах розных відаў раслін з дапамогай экзагеннай саліцылавай кіслаты (СК). Устаноўлены стымулюючы ўплыў СК на агульнае ўтрыманне поліфенолаў і назапашванне магутнага антыаксіданта – рэсвератролу ў культуры тканіны арахіса, што можа быць выкарыстана пры распрацоўцы біятэхналогій атрымання раслінных субстанцый з каштоўнымі антіаксідантнымі ўласцівасцямі
Даследуюцца фізіка-хімічныя механізмы імунітэту культурных раслін пры патагенезе. Навукова абгрунтавана выкарыстанне β-амінамаслянай, саліцылавай кіслаты і яе вытворных, β-1,3-глюкана ў якасці імунамадулюючых агентаў, якія індукуюць комплекс ахоўных рэакцый у раслінных клетках, уключаючы актывацыю саліцылатнага сігнальнага шляху, і павышаюць ўстойлівасць раслін агароднінных, збожжавых і тэхнічных культур да фітапатагенаў
Вядуцца даследаванні асаблівасцяў фарміравання адказу раслін на малекулярна-генетычным узроўні да дзеяння знешніх фактараў асяроддзя: біятычных (ўстойлівасць раслін да дзеяння патагенных арганізмаў) і абіятычных (развіццё граівітрапічнай рэакцыі надземных органаў раслін). Ажыццяўляецца пошук патэнцыйных генаў-кандыдатаў ўстойлівасці раслін тамата і бульбы да фітафтарозу і іншым небяспечным інфекцыйным захворванням. Вывучаюцца асаблівасці развіцця адмоўнага гравітрапізму ў надземных органах раслін тамата на ўзроўні транскрыптому. Распрацоўваюцца вертыкальныя канструкцыі для вырошчвання культурных раслін у штучных умовах
У галіне медыцыны
Вывучаны метабалізм парфірынаў ў мезенхімальных ствалавых клетках (МСК) і ўстаноўлены механізмы дзеяння гіпаксіі на функцыянальны стан МСК. Распрацаваны біямедыцынскі клетачны прадукт «Культура мезенхімальных ствалавых клетак з тлушчавай тканіны чалавека», які ўжываецца пры клетачнай тэрапіі захворванняў. Па выніках клінічных даследаванняў распрацаваны метады лячэння трафічных язваў і рэцэсій дзясны (хірургія, стаматалогія). Праводзяцца даследаванні ў рамках распрацоўкі клетачных тэхналогій тэрапіі ў афтальмалогіі, уралогіі і гінекалогіі. Распрацаваны біямедыцынскі клетачны прадукт «Культура фібрабластаў дэрмы чалавека», які ўжываецца пры клетачнай тэрапіі апёкаў, працягла незагойных ран і рубцовых дэфектаў скуры
Праводзяцца даследаванні in vitro па ўсталяванні імунафункцыянальных уласцівасцяў дэндрытных клетак. Распрацаваны біямедыцынскі клетачны прадукт, прызначаны для лячэння аўтаіммунных і анкалагічных захворванняў
Пачаты і праводзяцца навукова-даследчыя работы па новых напрамках клетачнай біяфізікі: атрыманне і выкарыстоўванне ў навуковых даследаваннях і медыцынскай практыцы індукаваных плюрыпатэнтных клетак, рэдагаванню геномаў МСК з выкарыстаннем тэхналогіі CRISPR / CAS9
Праводзяцца даследаванні па структурнай біяінфарматыкі, структурнай біяфізікі клеткі, кампˈютарнаму канструяванню лекавых прэпаратаў. Метадам матэматычнага мадэлявання распрацавана лінейка злучэнняў з патэнцыйнай процівапухліннай актыўнасцю (IBCE-X1 - IBCE-X17)
Прадэманстраваны редокс-залежны характар рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці бялкоў, асацыіраваных з феноменам множнай лекавай устойлівасці ў лімфацытах чалавека ў норме і пры паталогіі. Устаноўлена роля цыстэін-абагачаных бялкоў металатыяніінаў ў падтрыманні жыццяздольнасці клетак пры хранічным В-лімфацытарным лейкозе.
Вывучаны механізмы эрытпозу і прадэманстраван каспаза-залежны шлях яго развіцця ў папуляцыі эрытрацытаў пацыентаў з жалезадэфіцытнай анеміяй і анеміяй хранічнага захворвання.
Паказаны механізм таксічнага дзеяння іёнаў алюмінію на лімфацыты чалавека, у аснове якога ляжаць працэсы дэпалярызацыі мітахандрыяльных мембран і развіццё акісляльнага стрэсу.
Устаноўлена роля ўнутрыклетачнай лабільнасці пула іёнаў цынку ў працэсах падтрымання ўстойлівасці эрытрацытаў чалавека да акісляльнага стрэсу ў норме і пры метабалічным сіндроме.
Распрацаваны метад дэтэкцыі B-лімфабластаў чалавека з дапамогай 1D фатонных нанаструктураў аксіду цынку, які дазволіць стварыць партатыўную аналітычную прыладу на базе аптычнага біясэнсару для дыягностыкі онкагематалагічных захворванняў
Устаноўлены біяфізічныя механізмы ўзаемадзеяння дэндрымераў з бялками. Паказана, што звязванне «дэндрымер-бялок» адбываецца пераважна на паверхні бялковай глобулы і вызначаецца электрастатычнымі ўзаемадзеяннямі паміж зараджанымі групамі дэндрымера і амінакіслотнымі рэшткамі бялку.
Выяўлены механізмы ўзаемадзеяння дэндрымераў з прааптатычнымі міРНК (siBcl2, siBCl-xL, siMcl-1). Комплексы на аснове дэндрымера і сумесі з 3-х міРНК (кактэлю) эфектыўна трансфецыраваліся ў ракавыя клеткі HeLa і HL-60 і выклікалі зніжэнне іх жыццяздольнасці.
Устаноўлена, што комплекс «міРНК-фосфарны дэндрымер», даданы ў клеткі ў малых канцэнтрацыях, істотна ўзмацняе супрацьракавае дзеянне хіміяпрэпарату 5-флуораўрацылу. Прапанаваны спосаб геннай тэрапіі злаякасных клетак на аснове дендрымераў і сумесей (кактэлей) міРНК можа легчы ў аснову распрацоўкі новых метадаў лячэння злаякасных новатвораў