ТОП-10 вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў
2019 г.
Слабажаніна Кацярына Іванаўна; Тамашеўскі Аляксандр Уладзіміравіч; Гармаза Юлія Міхайлаўна – за распрацоўку высокаадчувальнага метаду распазнавання паталагічных клетак чалавека з выкарыстаннем біясэнсараў на аснове фатонных нанаструктур аксіду цынку для дыягностыкі онкагематалагічнаых захворванняў.
2017 г.
Федаровіч Сяргей Уладзіміравіч – за ўсталяванне механізмаў парушэння сінаптычнай перадачы ў нейроннах жывёл пры гіпаксіі, карэкцыя якіх дазваляе абараніць мозг ад пашкоджанняў пры ішэмічным інсульце
2016 г.
Шчарбін Дзмітрый Рыгоравіч у складзе калектыву навукоўцаў Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі і Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі – за атрыманне прынцыпова важных вынікаў для прафілактыкі і лячэння парушэнняў метабалізму і нейрадэструктыўных паталогій, уключаючы генетычную мадыфікацыю з дапамогай дэндрымераў клетак нярвовай тканіны з мэтай сверхпрадукцыі ў іх нейратрофнага фактару, які стымулюе аднаўленне перыферычнага нерва. Атрыманы вынік паказвае шляхі вырашэння найскладанейшай праблемы рэгенерацыі нярвовых клетак
2014 г.
Шчарбін Дзмітрый Рыгоравіч, Галец-Буй Інэса Вяславаўна, Лознікава Святлана Жоржаўна, Дзмітрук Вольга Генадзьеўна – за ўсталяванне факту, што комплексы, якія ўключаюць поліамідаамінныя і фосфарныя дэндрымеры, звязаныя з рыбанукляінавай кіслатой, з’яўляюцца нетаксічнымі і высокаэфектыўнымі для генетычнай тэрапіі злаякасных новатвораў