Навуковая дзейнасць
Навуковыя напрамкі:
Асноўнымі фундаментальнымі напрамкамі навуковай дзейнасці Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі з’яўляюцца: малекулярная і клеткавая біяфізіка, клеткавая інжынерыя, імуналогія і алергалогія, вірусалогія, нанабіялогія і структурная біяінфарматыка.
У цяперашні час Інстытут з’яўляецца галоўнай навукова-даследчай установай у Рэспубліцы Беларусь у галіне клеткавых тэхналогій, біятэхналогій і нанабіятэхналогій, распрацоўкі біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў, якія грунтуюцца на дасягненнях малекулярнай і клетачнай біялогіі, імуналогіі, пратэемных, метабаломных, мультыплексных, інфармацыйных тэхналогій, сучасных тэхналогій візуалізацыі, якія дазваляюць атрымліваць і аналізаваць вялікія аб’ёмы дадзеных. Інстытутам створаны і ўкаранёны алгарытмы трансферу біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў і тэхналогій іх выкарыстання ў розныя галіны эканомікі.
Дзейнасць Інстытута накіравана на распрацоўку:
новых біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў II – III пакалення для прымянення ў лячэнні анкалагічных, аутаіммунных і спадчынных захворванняў, у клетачнай і геннай тэрапіі, тканкавай і арганнай інжынерыі ў інтарэсах медыцыны;
новых дыягнастычных біясэнсараў і біячыпаў у інтарэсах медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, крыміналістыкі, аховы навакольнага асяроддзя і таксікалогіі;
тэхналогій структурна-абгрунтаванага дызайну і сінтэзу высокаэфектыўных лекавых субстанцый, новых таргетных сродкаў і тэхналогій дастаўкі лекавага і генетычнага матэрыялу ў клеткі, персаніфікаваных і нетаксічных схем лячэння ў інтарэсах медыцыны і фармацыі;
тэхналогій атрымання новых крыніц энергіі, пажыўных рэчываў і біялагічна актыўных злучэнняў на аснове выкарыстання гаспадарча карыснага багавіння ў інтарэсах медыцыны, фармацыі і харчовай прамысловасці;
экалагічна бяспечных ахоўных і імунамадулюючых прэпаратаў, якія рэгулююць рост і развіццё сельскагаспадарчых раслін і тэхналогій іх прымянення ў сельскай гаспадарцы;
клеткавых сістэм-інкубатараў для атрымання біялагічна актыўных рэчываў рознага паходжання ў інтарэсах медыцыны, фармацыі і сельскай гаспадаркі.