КЛЕТКІ МЕЗЕНХІМАЛЬНЫЯ СТВАЛАВЫЯ, ІНДУКТАВАНЫЯ ДА ДЫФЕРЭНЦОЎКІ Ў ОСТЕАГЕННЫМ КІРУНКУ
Біямедыцынскія клеткавы прадукт прадстаўлены мезенхімальнымі ствалавымі клеткамі дарослага чалавека, з пацверджанай дыферэнцыяваннем ў остэагенным кірунку (далей – МСКО). Нароўні з асноўнымі тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі мультыпатэнтных мезенхімальных ствалавых клетак, МСКО здольныя ініцыяваць і падтрымліваць працэс лакальнага остэагенеза.
Аптымальным біяматэрыялам для вылучэння натыўных МСК у дарослага чалавека з мэтай далейшага іх культывавання і наступнай накіраванай остэаіндукцыі з’яўляецца тлушчавая тканіна. Дзякуючы здольнасці МСК да актыўнай праліферацыі in vitro заўсёды ёсць магчымасць атрымаць дозу клетак, дастатковую для паспяховага клінічнага прымянення. Для пацверджання отэагеннага дыферэнцыявання МСК выкарыстоўваецца найбольш дакладная тэхналогія – метад палімеразнай ланцужной рэакцыі ў рэальным часе.
Нанясенне МСКО на біясумяшчальныя матэрыялы-носьбіты, напрыклад такія, як калаген, дазваляе ствараць простыя тканеінжынерныя канструкцыі для эфектыўнага рэпаратыўнага остэагенеза in vivo.
Адной з абласцей прымянення МСКО традыцыйна лічыцца стаматалогія, у прыватнасці, лячэнне захворванняў перыядонта. Паталагічныя змены пры хранічным пераядантыце, якія прыводзяць да разбурэння касцяных структур лункі зуба, з’яўляюцца натуральным полем дзейнасці для рэгенератыўных тэхналогій.
Пасля лакальнай трансплантацыі МСКО на калагенавай мембране ў перыадантальную кішэню пачынаецца працэс рэгенерацыі і фармаванне ўчасткаў касцяной тканіны. Актыўнасць МСКО забяспечвае запуск рэпаратыўнага остэагістагенеза. Ангіягенная актыўнасць МСКО з адукацыяй новага мікрацыркулятарнага рэчышча ў здаровых тканінах, якія атачаюць зуб, стымулюе прыцягненне і праліферацыі рэзідэнтных мезенхімальных клетак рэцыпіентнага ложа.