Клеткі эпітэліяльныя ствалавыя лімба рагавіцы чалавека
Дадзены біямедыцынскія клеткавы прадукт (БМКП) вырабляецца на аснове аўталагічных лімбальных эпітэліяльных ствалавых клетак (ЛЭСК), вылучаных з кераталімбальнагао лапіка пацыента і культываваных да атрымання тэрапеўтычнай дозы.
Трансплантацыя БМКП на аснове ЛЭСК паказана пры механічных траўмах, прамянёвых і хімічных апёках рагавіцы, рэцыдывавальных рагавічных эрозіях, хранічных кератытаў і кератытапаціях рознага генезу (сіндром Стывенса-Джонсана, рубцовы пемфігоід, трахома, прыроджаная анірідія і інш.).
Лакальнае ўвядзенне культываваных ЛЭСК ў складзе комплекснай клеткавай тэрапіі кампенсуе лімбальную недастатковасць і забяспечвае ўстойлівую рэгенерацыю рагавічнага эпітэлія, доўгі час падтрымліваючы яго рэгенератыўныя ўласцівасці, у тым ліку, для наступнага паспяховага выканання перасадкі рагавіцы.