Клетачная тэрапія
У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі з 2004 года вядуцца сістэмныя даследаванні ствалавых клетак. Асноўныя напрамкі даследаванняў: міжклетачныя ўзаемадзеяння пры праліферацыі і дыферэнцыроўкі мезенхімальных ствалавых клетак, механізмы дыферэнцыроўкі ствалавых клетак у вызначаныя тыпы клетак ва ўмовах культуры in vitro, распрацоўка біямедыцынскіх клетачных прадуктаў на аснове ствалавых клетак, крыязахоўванне (крыякансерваванне) клетак і біяматэрыяла.
На падставе назапашанага вопыту і сусветных тэндэнцый у развіцці клетачных тэхналогій у Інстытуце ў 2010 г. створана вытворчая база для атрымання стандартызаваных клетачных трансплантаў з высокімі функцыянальнымі характарыстыкамі і гэта вызначыла іх паспяховае прымяненне ў медыцынскай практыцы. Арганізавана вытворчасць біямедыцынскіх клетачных прадуктаў, якая адпавядае міжнародным стандартам GMP.
З мэтай распрацоўкі і ўкаранення ў клінічную практыку біямедыцынскіх клетачных прадуктаў для патрэб рэгенератыўнай медыцыны пры Інстытуце ў 2014 г. створаны Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі» (пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 25 лістапада 2014 г. № 432).
У РНМЦ «Клетачныя тэхналогіі» уваходзіць сертыфіцыраваная вытворчасць біямедыцынскіх клетачных прадуктаў, банк ствалавых клетак і паліклінічнае Аддзяленне клетачнай тэрапіі. У 2019 годзе спектр прадстаўляемых паслуг цэнтра значна пашырыўся за кошт уключэння метадаў клетачнай імунатэрапіі анкалагічных захворванняў (рак падстраўнікавай залозы, рак мачавога пузыра, рак малочнай залозы) з выкарыстаннем біямедыцынскага клетачнаго прадукту (БМКП) на аснове аутологічных манацытарных дендрытных клетак, прайміраваных лізатам пухліны і/або сінтэтычнымі пептыдамі, для лячэння і медыцынскай прафілактыкі рэцыдываў у пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі.
Асноўная задача Аддзялення клетачнай тэрапіі – практычная рэалізацыя інавацыйных метадаў лячэння з выкарыстаннем ствалавых клетак і іншых біямедыцынскіх клетачных прадуктаў.
У аддзяленні ёсць аперацыйны блок, працэдурны кабінет, кабінет функцыянальнай дыягностыкі, палата дзённага знаходжання. У аддзяленні працуюць высокакваліфікаваныя лекары і медыцынскі персанал. Сучаснае абсталяванне ў адпаведнасці са стандартам GMP і высокі ўзровень якасці медыцынскай дапамогі дазваляюць эфектыўна прымяняць унікальныя клетачныя тэхналогіі для лячэння анкалагічных захворванняў, паталогіі апорна-рухальнага апарата, хранічных ран, захворванняў перыадонта.
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі мае ліцэнзію (№ 02040 / 7842) на аказанне медыцынскіх паслуг па анкалогіі, хірургіі, ультрагукавой дыягностыцы, стаматалогіі тэрапеўтычнай і іммуналагічнай лабараторнай дыягностыцы.
Аддзяленне клетачнай тэрапіі прапануе наступныя паслугі:
- – Імунатерапія анкалагічных захворванняў.
- – Клетачная тэрапія: остеартрозу, хранічных ран.
- – Медыцынскія паслугі: амбулаторная хірургія, флебалогія, анкалогія.
Кантактная інфармацыя
тэл. +375 17 378 18 21
маб. тэл. +375 44 574 18 21 (viber, telegram)
e-mail: 2841821@mail.ru