Загадчык лабараторыі
Пазняк Таццяна Анатольеўна
кандыдат біялагічных навук
У 2008 годзе з адзнакай скончыла біялагічны факультэт Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнка, атрымала дыплом магістра. У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лакалізацыя новых сайтаў палімерызацыі фібрына і пошук нізкамалекулярных рэчываў, якія блакіруюць гэты працэс" па спецыяльнасці біяхімія. У 2013 г. атрымала прэмію Прэзідэнта Украіны для маладых навукоўцаў. У 2014 годзе паспяхова прайшла настрыфікацыю дыплома кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці біяхімія ў Рэспубліцы Беларусь. З 2014 г. працуе ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. З кастрычніка 2021 г. - загадчык лабараторыі вірусалогіі і біятэхналогій Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. З'яўляецца членам Украінскага біяхімічнага грамадства і Федэрацыі Еўрапейскіх біяхімічных супольнасцяў (FEBS).
E-mail: tatyana.pozniak@gmail.com
Лабараторыя была створана ў кастрычніку 2021 г. У цяперашні час у лабараторыі вірусалогіі і біятэхналогій працуюць 5 супрацоўнікаў, з іх:
– загадчык лабараторыі;
– навуковы супрацоўнік – 1;
– малодшых навуковых супрацоўнікаў – 2;
– лабарант – 1.
Навуковую ступень мае 1 чалавек: кандыдат навук.