Годнеўскія чытанні

У 1992 г. Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі пастанавіла штогод у красавіку месяцы праводзіць чытанні ў гонар Ц.М. Годнева, на якім заслухоўваюцца звычайна 1-2 дакладу вядучых вучоных свету ў галіне фотабіялогіі і фотасінтэзу.
За мінулыя гады на Годнеўскіх чытаннях выступалі такія вядомыя навукоўцы як праф. В. Рудзігер (Германія), праф. Г. Вагнэр (Германія), праф. У. Хебер (Германія), праф. Х.-Й. Шнайдэр-Петч (Германія), праф. Л. Даттон (ЗША), праф. С.К. Сопар (Індыя), праф. Г. Шэер (Германія), праф. Р. Херрманн (Германія), праф. А. Хетерінгтон (Вялікабрытанія), праф. В.А. Ткачук (Расія), праф. Дж. Хьюджэс (Германія), праф. А.А. Красноўскі (Расія), праф. Й. Кудла (Германія), праф. А.С. Засядацеляў (Расія), праф. Цэтлин У.І. (Расія), дацэнт Шалыга М.У. (Беларусь), праф. Б. Грым (Германія), праф. Тарчэўскі І.А. (Расія), член-кар. Кабашнікава Л.Ф. (Беларусь) і інш. У дакладах вядучых навукоўцаў абмяркоўваліся сучасныя праблемы фотабіялогіі, фотасінтэзу, фізіялогіі і біяхіміі раслін, геномікі і пратэёмікі.
Тэматыкі дакладаў Годнеўскіх чытанняў
1994 г.
Годнеўскія чытанні I – Тэмы дакладаў: Сістэма фотасінтэтычнага транспарту электронаў (А. Трэбст, Германія); Фітахром: гетэрагеннасць хромапратэіну і праблема трансдукцыі фітахромных сігналаў у расліннай клетцы (І.Д. Валатоўскі, Беларусь).
1995 г.
Годнеўскія чытанні II – Тэмы дакладаў: Фітахром. Параўнанне з іншымі фотарэцэптарамі (В. Рюдігер, Германія); Вагальная і электронна-вагальная спектраскапія тэтрапірольных пігментаў (К.Н. Салаўёў, Беларусь).
1996 г.
Годнеўскія чытанні III – Тэмы дакладаў: Выкарыстанне фотаметрычных метадаў з часовым дазволам для вывучэння фотабіялагічных рэцэптараў. Фітахром і бактэрыярадапсін (С. Браслаўскі, Германія); Структура і функцыі апарата біясінтэзу хларафіла (Н.Г. Аверына, Беларусь)
1997 г.
Годнеўскія чытанні IV – Тэмы дакладаў: Паглынанне святла лісцем: выгада і праблемы (У. Хэбер, Германія); Сістэма фітахромаў у расліннай клетцы: флуарэсцэнтны і фотахімічны падыход (В.А. Сінешчыкаў, Расія)
1998 г.
Годнеўскія чытанні V – Тэмы дакладаў: Механізмы рэгуляцыі першасных працэсаў фотасінтэзу (А.Б. Рубін, Расія); Фотаморфагенез імхоў: фізіялогія і малекулярная біялогія (Э. Хартман, Д. Хьюджэс, Германія).
1999 г.
Годнеўскія чытанні VI – Тэмы дакладаў: Першасная канверсія светлавой энергіі пры фотасінтэзе (В.А. Шувалаў, Расія); Крыптахром, фотатрапін і фітахром: малекулы, эвалюцыя і ўзаемадзеянне (Г. Вагнер, Германія).
2000 г.
Годнеўскія чытанні VII – Тэмы дакладаў: Фотасінтэтычнае акісленне вады (В.У. Клімаў, Расія); Фітахромы: эвалюцыя і механізмы дзеяння (Х.-Й. Шнайдэр-Пётч, Германія)
2001 г.
Годнеўскія чытанні VIII
2002 г.
Годнеўскія чытанні IX – Тэма дакладу: Структурная арганізацыя і функцыя трымераў фотасістэмы 1 цыянабактэрый (М.В. Карапецян, Расія).
2003 г.
Годнеўскія чытанні X – Тэма дакладу: Уплыў святла і абіятычных стрэсавых фактараў на экспрэсію генаў раслін. Генетычныя падыходы да стварэння раслін, ўстойлівых да засаленне глебы (С.К. Сопар, Індыя).
2004 г.
Годнеўскія чытанні XI – Тэма дакладу: Хларафілавыя пігменты. Роля ў фотасінтэзе і выкарыстанне ў фотадынамічнай тэрапіі (Г. Шэер, Германія).
2005 г.
Годнеўскія чытанні XII – Тэма дакладу: Расшчапленне вады пры фотасінтэзе – ключавы працэс біялагічнага выкарыстання сонечнай энергіі: будова сістэмы і механізм працэсу (Г. Рэнгер, Германія).
2006 г.
Годнеўскія чытанні XIII – Тэма дакладу: Біягенез і дынаміка структуры фотасінтэтычных мембран: Вынік складанай філагенітычнай загадкі (Р.Г. Херрман, Германія).
2007 г.
Годнеўскія чытанні XIV – Тэма дакладу: Кальцый-залежная сігналізацыя ў замыкальных клетках вусцеек (А.М. Хетерынгтан, Вялікабрытанія).
2008 г.
Годнеўскія чытанні XV – Тэма дакладу: Унутрыклеткавая сігналізацыя: ўзгадненне працэсаў жыццядзейнасці па хуткасці, часу і месцы праходжання (В.А. Ткачук, Расія).
2009 г.
Годнеўскія чытанні XVI – Тэма дакладу: Аб структуры і функцыі фітахромных фотарэцэптараў (Дж. Хьюджэс, Германія).
2010 г.
Годнеўскія чытанні XVII – Тэма дакладу: Фосфарэсцентны аналіз трыплетных станаў пігментаў і першасныя механізмы фотадынамічнага стрэсу ў фотасінтэтычным апараце раслін (А.А. Красноўская, Расія).
2011 г.
Годнеўскія чытанні XVIII – Тэма дакладу: Расшыфроўка кальцыевых сігналаў у раслінах (Й. Кудла, Германія).
2012 г.
Годнеўскія чытанні XIX – Тэма дакладу: Біячыпы з гідрагелевымі ячэйкамі для медыцынскай дыягностыкі (А.С. Засядацелеў, Расія).
2013 г.
Годнеўскія чытанні XX – Тэма дакладу: Ад нейратаксінаў да структуры нікацінавых рэцэптараў і новым лекам (У.І. Цэтлін, Расія).
2014 г.
Годнеўскія чытанні XXI – Тэма дакладу: Функцыянаванне ахоўнай сістэмы расліннай клеткі ва ўмовах акісляльнага стрэсу (М.У. Шалыга, Беларусь).
2015 г.
Годнеўскія чытанні XXII – Тэма дакладу: Арганізацыя і субкампартменталізацыя працэсаў біясінтэзу тэтрапіролаў у раслінах (Б. Грым, Германія).
2016 г.
Годнеўскія чытанні XXIII – Тэма дакладу: Біяфатоніка і свабодныя радыкалы (Ю.А. Уладзіміраў, Расія).
2017 г.
Годнеўскія чытанні XXIV – Тэма дакладу: Вайна паміж раслінамі і мікраарганізмамі (роля саліцылавай кіслаты ў фітаімуніцеце) (І.А. Тарчэўскі, Расія).
2018 г.
Годнеўскія чытанні XXV – Тэма дакладу: Фотасінтэтычны апарат і стрэс у раслін (Л.Ф. Кабашнікава, Беларусь).
2019 г.
Годнеўскія чытанні XXVI – Тэма дакладу: Сучасныя тэхналогіі рэдагавання геномаў з дапамогай CRISPR/CAS9 сістэмы. Інжынерыя жывёл як інструмент атрымання мадэляў на мышах (Б.У. Скрабін, Германія).
2022 г.
Годнеўскія чытанні XXVI – Тэма дакладу: Біялагічна актыўныя рэчывы другаснага метабалізму раслін (акадэмік У.Н. Рашэтнікаў)
2023 г.
Годневские чытанні XXVIII – Тэма дакладу: Цыянабактэрыі – зялёныя мадэлі для вывучэння стрэсавых адказаў у раслін (акадэмік РАН Д.А. Лось).
2024 г.
Годнеўскія чытанні XXIX – Тэма даклада: Эксперыментальныя і тэарэтычныя інструменты для маніторынгу трансляцыйнай эфектыўнасці мРНК раслін: іх актуальнасць для функцыянальнай геномікі і біятэхналогіі раслін (д.б.н., дацэнт І. В. Голденкова-Паўлава).