Дыягностыка лекавай алергіі
Новым і высокаэфектыўным метадам дыягностыкі рэакцый гіперадчувальнасці неадкладнага тыпу, у прыватнасці, лекавай алергіі на антыбіётыкі для сістэмнага прымянення, з’яўляецца тэст актывацыі базафілаў – Basophil Activation Test (ВАТ). Гэты клетачны метад in vitro дыягностыкі алергіі заснаваны на ацэнцы змянення экспрэсіі маркераў актывацыі і/або дэгрануляцыі базафілаў у адказ на ўздзеянне алергена з дапамогай метаду праточнай цытаметрыі.
Пры ацэнцы клінічнай значнасці дыягнастуемага алергена ВАТ служыць такім жа функцыянальным тэстам, як і правакацыйная проба, але выкананне дадзенага даследавання дазваляе выключыць патэнцыйныя рызыка для пацыента.
Навукоўцамі Інстытута распрацавана ўнікальная мадыфікацыя ВАТ, якая дазваляе максімальна пэўна выконваць дыягностыку IgE-апасрадаванай алергіі з улікам імунафункцыянальных уласцівасцяў базафілаў. Выкарыстанне спецыфічнага станоўчага кантролю для выключэння феномену «неадказваючых» базафілаў забяспечвае высокую дыягнастычную эфектыўнасць па адносінах да алергіі на антыбактэрыяльныя лекавыя сродкі з груп бэта-лактамаў і фторхіналонаў з адчувальнасцю да 70-77% і спецыфічнасцю да 90%.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на прыём да спецыялістаў можна па наступных нумарах тэлефона:
+375 (17) 378 18 21
+375 (44) 574 18 21 (Viber, WhatsApp, Telegram)
e-mail: med@ibp.org.by