- by admin
- 31 сакавіка, 2023
6 красавіка 2023 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудуцца XXVIII Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін імя К.А. Ціміразева РАН Лось Дзмітрый Анатольевіч з лекцыяй “Цыянабактэрыі – зялёныя мадэлі для вывучэння стрэсавых адказаў у раслін”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі, ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” і Беларускае грамадскае аб’яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў.
Лекцыя адбудзецца 6 красавіка 2023 г. а 10-00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 актавая зала (к. 141).