Грамадскае аб'яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў
Ужо больш за 25 гадоў пры Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі працуе Беларускае грамадскае аб’яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў (БГАФБ), з траўня 2024 г. – Грамадскае аб’яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў (ГАФБ), зарэгістраванае ў жніўні 1993 г. у якасці незалежнай навуковай арганiзацыi грамадзян, якая аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках навукоўцаў, навуковую інтэлігенцыю, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, якія працуюць або вучацца ў галіне фотабіялогіі і біяфізікі і тых, хто вывучае працэсы жыццядзейнасці на клеткавым і арганізмавым узроўнях, спецыялістаў, якія займаюцца біяфізічнымі аспектамі геномікі, пратэёмікі і метабаломікі, а таксама праблемамі клетачнай інжынерыі, нанабіялогіі, нанабіятэхналогіі і іншых сумежных навук.
Мэтай аб’яднання з’яўляецца ўсялякае садзейнічанне развіццю фотабіялогіі і біяфізікі, прыцягненне навукоўцаў і практыкаў для стварэння тэарэтычных асноў далейшага станаўлення сельгассектара, профільных навук, ўкараненне ў народную гаспадарку дасягненняў біяфізікі і фотабіялогіі.
ГАФБ імкнецца садзейнічаць збліжэнню фотабіялогіі і біяфізікі з іншымі часткамі біялогіі – біяхіміяй, фізіялогіяй раслін, генетыкай, цыталогіяй, мікрабіялогіяй, геномікай, пратэёмікай, нейрабіялогіяй, клетачнай інжынерыяй,нанабіялогіей, нанабіятэхналогіей; праводзіць даследаванні дзеянняў мікраэлементаў на клеткавым і арганізмавым узроўні з мэтай ўзаемнага ўзбагачэння навук; спрыяць падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў, дасягненню неабходнага ўзроўню інфармацыі і грамадска-адукацыйнай работы, ўсталёўвае сувязі са СМІ, ажыццяўляе кансультатыўную, лектарскую і выставачную дзейнасць, умацоўвае і развівае ўзаемавыгаднае міжнароднае супрацоўніцтва.
Суполка налічвае 130 удзельнікаў, якія працуюць або вучацца ў 12 навуковых установах – Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытуце біяарганічнай хіміі, Інстытуце генетыкі і цыталогіі, Інстытуце фізікі імя. Б.І. Сцяпанава, Інстытуце эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф. Купрэвіча і Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, БДУ, БДМУ, МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ, ГГМУ, ГрДУ ім. Я. Купалы, ВДМУ. ГАФБ – калектыўны член міжнародных фотабіялягічных і біяфізічных арганізацый, такіх як Еўрапейскае таварыства фотабіёлагаў, Расійскае фотабіялягічнае грамадства, Грамадства біяфізікаў Расіі, Міжнароднае таварыства па фундаментальнай і прыкладной біяфізікі (IUPAB) і інш.

XIII-ы з’езд БГАФБ. Мінск, 27 чэрвеня 2018 г.