Альгалогія
Даследаванні ў галіне альгалогіі праводзяцца ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Праведзены цыкл фундаментальных даследаванняў, які дазволіў распрацаваць малазатратныя тэхналогіі атрымання завісі хларэлы, выдадзены рэкамендацыі па выкарыстанні завісі хларэлы ў сельскагаспадарчай вытворчасці для кармлення жывёл і птушкі, распрацаваны ўзоры святлодыёднага асвятляльніка, аптымізаванага для вырошчвання завісі хларэлы, выяўлены мікраводарасці – эфектыўныя прадуцэнты малекулярнага вадароду.
Назапашаная ў Інстытуце база фундаментальных ведаў па альгалогіі дазваляе паспяхова ўжываць мікраводарасці на практыцы ў розных сферах: медыцыне і фармацыі, сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасці, камунальнай гаспадарцы.
У 2015 г. на базе Інстытута створаны Рэспубліканскі цэнтр альгалогіі. (Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі № 453 ад 21 кастрычніка 2015 году) з мэтай канцэнтрацыі на рэспубліканскім узроўні навуковых ведаў па фундаментальных і прыкладных аспектах альгалогіі.
Задачы цэнтра: развіццё ў Рэспубліцы Беларусь новых перспектыўных напрамкаў альгалогіі; арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне альгалогіі; захаванне альгалагічнай калекцыі гаспадарча карысных відаў водарасцяў і папаўненне калекцыі новымі значнымі для біятэхналогіі прадстаўнікамі альгафлоры; распрацоўка тэхналогій вытворчасці і выкарыстання біямасы гаспадарча карысных відаў водарасцяў у розных галінах народнай гаспадаркі; правядзенне круглых сталоў, нарад і канферэнцый па актуальных праблемах сучаснай альгалогіі.
У Інстытуце створана і пастаянна папаўняецца біятэхналагічная калекцыя гаспадарча карысных водарасцяў, у якой налічваецца больш за 50 узораў, сярод якіх найбольш значныя: хларэла, спіруліна, дуналіелла, сценедесмус і гематококк.
Асноўныя напрамкі выкарыстання мікраводарасцей:
- – у якасці кармавых дабавак для кармлення сельскагаспадарчых жывёл, птушкі і рыб;
- – у якасці харчовых дабавак;
- – у медыцыне для прафілактыкі і лячэння;
- – у фармацэўтычнай прамысловасці;
- – у біятэхналагічнай прамысловасці;
- – у касметалогіі;
- – для фотабіялагічнаго атрымання вадароду, біядызеля, біякерасіна і сырых нафтапрадуктаў;
- – для ачысткі і давычышчэння сцёкавых вод;
- – для ачысткі вадаёмаў ад непажаданай альгофлоры;
- – для экалагічнага маніторынгу;
- – для біярэмедіацыі і альгалізацыі глебы;
- – для дэкаратыўнага дызайну.