Навукова-даследчы аддзел медыцынскіх біятэхналогій
Навукова-даследчы аддзел медыцынскіх біятэхналогій створаны з мэтай аптымізацыі навуковых і прыкладных даследаванняў лабараторыі медыцынскай біяфізікі і лабараторыі нанабіятэхналогій, а таксама развіцця ў Рэспубліцы Беларусь новых перспектыўных напрамкаў у галіне медыцынскай біяфізікі і нанабіяфізікі з прыцягненнем біяхімічных метадаў і метадаў малекулярнай бiялогii.
Загадчык аддзела

Шчарбін Дзмітрый Рыгоравіч
доктар біялагічных навук, дацэнт
Скончыў кафедру біяфізікі фізічнага факультэту БДУ. З 1992 г. працуе ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі, з 2009 г. займае пасаду загадчыка лабараторыі нанабіятэхналогій. У 1999 г. абараніў кандыдатскую дэсертацыю на тэму “Фасфарысцэнтны аналіз прадуктаў перакіснага акіслення ліпідаў у ізаляваных мембранах эрытрацытаў чалавека” па спецыяльнрасці біяфізіка, а ў 2017 г. абараніў доктарскую дысертацыю – “Біяфізічныя механізмы ўзаемадзеяння дэндрымераў з біялагічнымі структурамі” таксама па спецыяльнасці біяфізіка.
Tel. +375 (17) 364 23 58
E-mail: shcharbin@ibce.by
У структуру аддзела ўваходзяць 2 лабараторыі: