Ацэнка спецыфічнага імунітэту
Вызначэнне анцігенспецыфічныхТ-клетак да віруса SARS-CoV-2 – унікальная методыка ацэнкі спецыфічнага клеткавага імунітэту, распрацаваная навукоўцамі нашага Інстытута. Вызначэнне наяўнасці Т-клетачнага імуннага адказу да віруса SARS-CoV-2 актуальна як для дыягностыкі захворвання ў пацыентаў з наяўнасцю сімптомаў, так і для вызначэння асоб, якія перанеслі дадзенае захворванне бессімптомна. Акрамя таго, дадзенае даследаванне дазваляе эфектыўна ацаніць не толькі імунны адказ пасля правядзення вакцынацыі, але і напружанасць спецыфічнага імунітэту ў групах рызыкі і ў тых, хто раней перахварэў.
На сённяшні дзень гэта найбольш значнае даследаванне, якое, нараўне з вызначэннем нейтралізуючых вірус антыцелаў, дазваляе не толькі характарызаваць імунны адказ пацыента, але і прагназаваць імунную абароненасць да паўторных інфекцый або пасля вакцынацыі.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на прыём да спецыялістаў можна па наступных нумарах тэлефона:
+375 (17) 378 18 21
+375 (44) 574 18 21 (Viber, WhatsApp, Telegram)
e-mail: med@ibce.by