Паслугі
– Экспрэс-метады дыягностыкі ўстойлівасці зёлкавых раслін да гіпертэрміі і абязводжвання на аснове ацэнкі структурна-функцыянальнага стану фотасінтэтычных мембран.
– Экспрэс-метады дыягностыкі біялагічнай актыўнасці рэгулятараў росту, сродкаў аховы культурных раслін і шматкампанентных кампазіцый на іх аснове.
– Экспрэс-метады ацэнкі імуннага статусу зёлкавых раслін, агароднінных і тэхнічных культур на натуральным і штучным інфекцыйным фоне.
Прадукцыя
– Пленкафарміруючыя склады для ўкаранення чаранкоў пладовых культур, якія змяшчаюць экалагічна бяспечныя стымулятары росту раслін, мікраэлементы і фунгіцыд, і забяспечваюць павышэнне эфектыўнасці размнажэння каштоўнага пасадачнага матэрыялу.
– Ахоўна-стымулюючыя склады на аснове фізіялагічна актыўных рэчываў (гуматаў, меланаідынавых і крэмневых прэпаратаў, бурштынавай кіслаты, тэрпенавых кіслот, брасінастэроідаў) у спалучэнні з мікраэлементамі і біяпрэпаратамі для перадпасяўной апрацоўкі насення збожжавых, агароднінных і тэхнічных культур.
– Тэхналогія павышэння засухаўстойлівасці раслін лёну-даўгунцу ў Беларусі, якая ўключае перадпасяўную апрацоўку насення і вегетуючых раслін ахоўна-стымулюючымі саставамі, якія змяшчаюць нараўне з фунгіцыдамі палімеры (ВРП-3, Экагум-філм), рэгулятары росту (экасілы, экасіл-фортэ) у хелатнай форме (мікрасіл, мікрасцім, цынк-медзь-комплекс), што забяспечвае атрыманне стабільных ураджаяў і павышэнне якасці льнопрадукцыі.
– Імунамадулюючыя склады серыі ІМУНАКТ, якія змяшчаюць розныя імунамадулюючыя агенты – β-амінамасляную, саліцылавую кіслату і яе вытворныя, β-1,3-глюкан і высокаэфектыўныя тэхналогіі павышэння ўстойлівасці раслін збожжавых, агароднінных і тэхнічных культур да грыбных фітапатагёнаў.