Напрамкі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў
Даследаванне біяфізічных і біяхімічных асноў функцыянавання раслінных сістэм з мэтай стварэння новых адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі.
– вывучэнне структурна-функцыянальнага стану раслін і механізмаў адаптацыі да дзеяння абіятычных і біятычных фактараў навакольнага асяроддзя на розных узроўнях арганізацыі расліннага арганізма (мембранным, клеткавым, арганізменнам, цэнатычным);
– навуковае абгрунтаванне і распрацоўка спосабаў выкарыстання раслінных экстрактаў, якія змяшчаюць біялагічна актыўныя злучэнні, для стымуляцыі росту і дыферэнцыявання мезенхімальных ствалавых клетак;
– навуковае абгрунтаванне і распрацоўка клеткавых біятэхналогій атрымання раслінных субстанцый, узбагачаных поліфеноламі, для стварэння лекавых прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння;
– навуковае абгрунтаванне і распрацоўка высокаэфектыўных нанатэхналогій аховы раслін ад хвароб і шкоднікаў;
– распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць новых тэхналагічных прыёмаў павышэння ўстойлівасці сельскагаспадарчых раслін на аснове выкарыстання палімераў, рэгулятараў росту, імунамадулятараў, адаптагенаў і мікраэлементаў;
– распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць экспрэс-метадаў дыягностыкі ўстойлівасці раслінных арганізмаў да абіятычных і біятычных уздзеянняў.