Калектыў
Загадчык лабараторыі
Абашкін Віктар Міхайлавіч
кандыдат біялагічных навук
Скончыў кафедру біяфізікі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2016 г. па цяперашні час працуе ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. У 2023 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізмы фарміравання і ўздзеяння на пухлінныя клеткі комплексаў мадыфікаваных наначасціц золата і срэбра з малымі інтэрферуючымі РНК» па спецыяльнасці 03.01.02 – біяфізіка. З сакавіка 2024 г. займае пасаду загадчыка лабараторыі нанабіятэхналогій Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
На сеняшні дзень у лабараторыі нанабіятэхналогій працуюць 7 супрацоўнікаў, у тым ліку:
– загадчык лабараторыі;
– старэйшы навуковы супрацоўнік – 1;
– навуковы супрацоўнік – 2 (1 суіскальнік і 1 аспірант);
– малодшы навуковы супрацоўнік – 3 (сярод іх 2 аспіранты).
Навуковую ступень маюць 2 чалавека: 1 доктар і 1 кандыдат навук.
У 2020 г. на базе ларабараторыі быў створаны Рэспубліканскі навуковы цэнтр нанамедыцыны. Кіраўніком Цэнтра прызначаны доктар біялагічных навук, дацэнт Шчарбін Дзмітрый Рыгоравіч. Галоўнай мэтай з’яўляецца паляпшэнне аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву за кошт распрацоўкі і ўкаранення новых метадаў лячэння захвораванняў з выкарыстаннем наначасціць і нанабіятэхналогій.