Гісторыя лабараторыі
Ля вытокаў стварэння лабараторыі малекулярной біялогіі клеткі ляжыць лабараторыя хларафілу, арганізаваная ў 1945 г. у складзе Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. Першым загадчыкам лабараторыі хларафілу быў акадэмік АН БССР, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат прэміі ім. К.А. Ціміразева АН СССР Ціхан Мікалаевіч Годнеў. Ен кіраваў лабараторыяй з моманту яе утварэння па 1974 г.
У 1967 г. лабараторыя была пераведзена ў склад Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. – Інстытут фотабіялогіі АН БССР). У перыяд з 1974 да 1994 гг. лабараторыяй загадвала доктар біялагічных навук Э.В. Хадасевіч.
У 1988 г. лабараторыя хларафілу пераймяноўваецца ў лабараторыю фотарэгуляцыі клеткавых працэсаў, а ў 1994 г. адбываецца яе аб’яднанне з лабараторыяй біяфізікі фотабіялагічных і рэцэптарных працэсаў, якая была заснавана ў 1985 годзе І.Д. Валатоўскім. У гэтым жа годзе аб’яднаную лабараторыю ўзначальвае акадэмік НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар І.Д. Валатоўскі.
У 2004 г. лабараторыя была перайменавана ў лабараторыю малекулярнай біялогіі клеткі.
З верасня 2020 г. лабараторыяй кіруе кандыдат біялагічных навук Палешка А.Р. З гэтага года ў лабараторыі актыўна развіваюцца новыя навуковыя напрамкі, звязаныя з працай над атрыманнем індукаваных плюрыпатэнтных клетак, распрацоўкай падыходаў для стварэння тканеінжынерных канструкцый з дапамогай 3D-біядруку, стварэннем новых біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў, а таксама мадыфікацыяй геному CRISPR/Cas9.