Гісторыя лабараторыі
Лабараторыя імуналогіі і клеткавай біяфізікі заснавана ў 1967 годзе акадэмікам НАН Беларусі, доктарам біялагічных навук, прафесарам Сяргеем Васільевічам Коневым як сектар малекулярнай біяэнергетыкі лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР.
У 1974 г. на основе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР быў створаны Інстытут фотабіялогіі АН БССР (з 2004 г. – ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі”), у складзе якога сектар малекулярнай біяэнергетыкі быў ператвораны ў лабараторыю біяфізікі і фотабіялогіі мембран. У 2004 годзе лабараторыя ператворана ў лабараторыю біяфізікі і інжынерыі клеткі. Узначаліў лабараторыю акадэмік Конеў С.В. і кіраваў ею з 1974 па 2005 гг., а з 2005 па 2019 гг. лабараторыяй кіравала кандыдат хімічных навук Марыя Аляксееўна Мартынава.
У 2019 г. кіраўніком лабараторыі прызначана кандыдат біялагічных навук Наталля Георгіеўна Антаневіч. У гэтым жа годзе ў сувязі са зменай асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці, лабараторыя была перайменавана ў лабараторыю імуналогіі і клеткавай біяфізікі.
З сакавіка 2023 г. лабараторыя перайменавана у лабараторыю імуналогіі і вірусалогіі.