Навуковыя дасягненні і распрацоўкі
За ўвесь перыяд існавання лабараторыі
– Вылучана і абгрунтавана канцэпцыя цэнтраў біясінтэзу хларафілу. Даказана метабалічная гетэрагеннасць хларафілу ў раслінах. Выяўлена абнаўленне малекул хларафілу, якое праходзіць на працягу ўсяго жыцця зялёнага ліста. Устаноўлена магчымасць узаімаператварэння хларафілу а і b. Выяўлена спалучэнне біясінтэзу хларафілу з хларафіл-бялковымі комплексамі фотасінтэтычнага апарата. Паказана, што рэгуляцыя біясінтэзу хларафілу ажыцяўляецца па прынцыпу адмоўнай зваротнай сувязі;
– Распрацавана канцэпцыя аб незалежным функцыяванні, фізічным абасабленні, удзеле розных ізаэнзімаў і розных механізмаў кантролю сістэм сінтэзу хларафілу і гему ў хларапласте раслін, пачыная з стварэння 5-аміналевулінавай кіслаты (АЛК);
– Паказана прынцыповая магчымасць выкарыстоўвання сітэмі біясінтэзу хларафіллу ў якасці мішэні гербіцыдаў новага пакалення – фотадынамічных гербіцыдаў. Распрацаваны тэарэтычныя асновы стварэння фотадынамічных гербіцыдаў, створаны новыя кампазіцыі гэтых злучэнняў і тэхналогіі іх выкарыстоўвання ў сельсках гаспадарцы.
За апошнія 5 гадоў
– Знойдзен індуктаваны ўздзеяннем 5-аміналевулінавай кіслаты сінтэз найважнейшых прыродных антыаксідантаў антацыянаў у раслінах азімага рапсу, што стварае перспектывы іх выкарыстоўвання ў якасці новай альтэрнатыўнай сыравіннай крыніцы антацыянаў для патрэб харчовай і фармакалагічнай галін прамысловасці;
– Створана біятэхналагічная калекцыя гаспадарча карысных водарасцяў. Распрацавана безадходная і мала затратная тэхналогія атрымання біялагічна актыўнай кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў (завісі хларэлы) да рацыёнаў кармлення сельскагаспадарчых жывёл і птушкі;
– Паказана прынцыповая магчымасць выкарыстання фотасэнсэбілізатару бенгальскага ружовага ў якасці эфектыўнага індуктара накаплення астаксантыну ў клетках Haematococcus pluvialis.
Распрацоўкі і ўкараненні
1. Арганізавана даследна-прамысловая вытворчасць завісі хларэлы як кармавой дабаўкі для сельскагаспадарчай птушкі з праектнай магутнасцю 25 0000 л у год;
2. Распрацаваны электронны аўксанометр – прыбор для рэгістрацыі роставых характарыстык раслін з мэтай кантролю стану навакольнага асяроддзя;
3. Распрацавана сістэма аддаленага кантролю фізіялагічнага стану расліны;
4. Створаны спосаб павышэння пажыўнай каштоўнасці сена;
5. Распрацаваны лабараторныя прыклады святлодыёдных асвятляльнікаў для вырошчвання раслін.