Напрамкі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў
– Вывучэнне механізмаў фарміравання і функцыянавання малекулярна-мембранных структур расліннай клеткі як тэарэтычнай асновы сучасных тэхналогій для сельскагаспадарчай вытворчасці і маніторынгу экалагічнай устойлівасці раслін;
– Дынаміка (фота)акісляльных працэсаў і функцыянаванне ахоўных сістэм клетак у норме, у стрэсавых умовах і пры мадыфікацыі геному;
– Вывучэнне метабалічнай, структурнай і малекулярнай сістэм рэгуляцыі фотасінтэзу, дыхання, а таксама біясінтэзу тэтрапіролаў і другасных метабалітаў у расліннай клетцы;
– Практычнае прымяненне папярэднікаў у біясінтэзе хларафіла ў народнай гаспадарцы;
– Распрацоўка малазатратных тэхналогій вытворчасці біямасы гаспадарча карыснага багавіння і цыянабактэрый;
– Выкарыстанне мікраводарасцей і прадуктаў іх перапрацоўкі як аднаўляльных крыніц энергіі, кармавых і харчовых дабавак, лекавых сродкаў.