Гістарычная даведка
У 1931 годзе
1931 г. – створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 г.)
У 1957 годзе
з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лучылася АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзьевіч Шлык
У 1966-1967 годзе
у склад Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР увайшлі Аддзел біяфізікі і біяхіміі фотасінтэтычнага апарата, Аддзел ізатопных метадаў даследавання, Аддзел малекулярнай біяфізікі і Лабараторыя хларафілу
У 1973 годзе
на базе Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР створаны Інстытут фотабіялогіі АН БССР (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 г. № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 г.). Узначаліў Інстытут член-карэспандэнт АН СССР, доктар біялагічных навук, прафесар Аляксандр Аркадзьевіч Шлык
У 1976 годзе
пры Інстытуце фотабіялогіі АН Беларусі пачаў функцыянаваць спецыялізаваны савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці “Біяфізіка" Д.006.05.01 (загад Старшыні ВАК пры Савеце Міністраў СССР № 298 ад 18.12.1975 г.). У 1995 годзе пры Інстытуце быў зацверджаны Савет па абароне доктарскіх дысертацый Д 01.37.01
У 2004 годзе
у сувязі са зменай асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці Інстытут фотабіялогіі АН БССР быў перайменаваны ў Дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і зацверджаны новыя напрамкі навуковай дзейнасці (Пастанова Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15.06.2004 № 42).
Пры Інстытуце быў створаны Беларускі сатэлітныя цэнтр Інстытута мікрааналізу ЮНЕСКА (кантракт № 4500015650, падпісаны НАН Беларусі і Аддзелам фундаментальных і інжынерных навук ЮНЕСКА).
З 1984 г. па 2010 г. Інстытут ўзначальваў акадэмік НАН Беларусі Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі, з 2010 г. па 2018 г. узначальвала кандыдат біялагічных навук, дацэнт Дубоўская Людміла Вячаславаўна. З 2018 г. Інстытут ўзначаліў кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Ганчароў Андрэй Яўгенавіч.
У 2007 годзе
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі прызначаны Нацыянальнай кантактнай кропкай (НКТ) 7 рамачнай праграмы Еўрапейскага Саюза (7РП ЕС) па прыярытэтнаму кірунку «Здароўе» (загад ДКНТ ад 16 сакавiка 2007 г. № 28)
У 2014 годзе
створаны Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі» (Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 2014/11/25 № 432)
У 2015 годзе
створаны Рэспубліканскі цэнтр альгалогіі (Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 21.10.2015 № 453)
У 2019 годзе
У 2019 годзе ў сувязі з пашырэннем зацверджаных і з’яўленнем новых прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў перайменаваны дзве лабараторыі:
лабараторыя біяфізікі і інжынерыі клеткі ў лабараторыю імуналогіі і клетачнай біяфізікі;
лабараторыя пратэомікі ў лабараторыю нанабіятэхналогій.
У 2020 годзе
У 2020 г. для захавання і развіцця навуковай школы па фотасінтэзе і біяфізіке расліннай клеткі, развіцця і новых навуковых і прыкладных напрамкаў у гэтай галіне прынята рашэнне стварыць на базе лабараторый біяфізікі і біяфізікі расліннай клеткі і лабараторыі прыкладной біяфізікі і біяхіміі Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў.
У 2021 годзе
У 2021 г. з мэтай развіцця навуковых напрамкаў Інстытута створаны Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі і Цэнтр імуналогіі і алергалогіі.
У 2021 г. сумесна з ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі" распрацаваны прататып айчыннай вакцыны супраць COVID-19, у даклінічных даследаваннях паказана яе бяспека і эфектыўнасць.
У 2022 годзе
У 2022 г. атрыманы рэгістрацыйныя пасведчанні на 3 БМКП. Такім чынам, у Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі 7 рэгістрацыйных пасведчанняў на БМКП.
У 2022 г. створаны ўчастак па вытворчасці біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў для лячэння анказахворванняў